РУ БЕ EN

Свята “Алімпіёнік 2023”

02.10.2023

У дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 6 горада Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.”  прайшло свята “Алімпіёнік 2023”,  якое было прымеркавана да юбілею ўстановы адукацыі. Прайшло 20 год з таго часу, калі на базе сярэдняй школы № 11 г. Брэста адчыніла свае дзверы гімназія.

На свята завіталі шаноўныя госці: Віталій Канстанцінавіч Шчэрба, намеснік старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Ала Пятроўна Ульяніцкая, намеснік главы адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста, Анатолій Міхайлавіч Наскоў, начальнік аддзела па адукацыі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Святлана Анатольеўна Басакіна, начальнік упраўлення па  адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста, Таццяна Аляксандраўна Кавальчук, загадчык кафедры педагогікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Ганна Тарасаўна Анішчук, першы дырэктар гімназіі, старшыня Брэсцкага гарадскога савета ветэранаў. Госці выказалі шмат цёплых слоў і добрых пажаданняў у адрас дырэктара Кацярыны Канстанцінаўны Калейчык і калектыву гімназіі. Парадавалі вучняў і настаўнікаў ганаровыя граматы і падарункі.

Асабліва доўгачаканымі, поўнымі сюрпрызаў сталі імгненні ўручэння дыпломаў у традыцыйных намінацыях: «Вучань  года», «Настаўнік года»,  «Высакародны ўчынак года», «Сям’я года», «Прафесіянал года», «Інтэлектуал года», «Жукавец года», «Клас года», «Гонар гімназіі» і многіх іншых.

У чарговы раз даставілі асалоду ўдзельнікам свята выступленні лаўрэатаў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў: Варвары Калішок, Паліны Бантыш, Эміліі Бакаевай, Канстанціна Казанцава. Па словах прысутных, мерапрыемства стала сапраўдным святам розуму, творчасці, таленту.

Фотогалерея: