РУ БЕ EN

Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ "Адрасы роднага слова"

28.02.2023

24 лютага ў сталічным Доме літаратара адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ "Адрасы роднага слова", які праводзіўся часопісам "Роднае слова", газетай "Літаратура і мастацтва" пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сярод пераможцаў вучаніца Х класа дзяржаўнай установы адукацыі "Ліцэй №1 імя А.С.Пушкіна г.Брэста" Сверба Лілія. Дыплом пераможцы і памятны падарунак з аўтографам уручыў Ліліі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Прыемна і ганарова было прымаць віншаванні ад пісьменнікаў Алеся Бадака, Віктара Шніпа, Міхаіла Пазднякова, Іны Фраловай, якія пажадалі  юным літаратарам не траціць творчага энтузіазму, шанаваць мастацкае слова.

Прыемным працягам стала аўтограф-сесія . 

Атрымалася сапраўднае свята роднага слова!

Фотогалерея: