РУ БЕ EN

ДУА "Сярэдняя школа № 30 імя Д.Б.Гвішыані г.Брэста "сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі “Ад роднай мовы я не адракуся”.

24.02.2023

  21 лютага  вучні ДУА "Сярэдняя школа № 30 імя Д.Б.Гвішыані г.Брэста "сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай   кампазіцыі “Ад роднай мовы я не адракуся”.

         Мерапрыемства адкрылася чэленджам "Мова маёй кріны": кіраўніцтва школы і настаўнікі кінулі выклік сваім вучням і прыгожа прачыталі  вершы класікаў беларускай літаратуры. А пасля вучні ўжо перанялі эстафету і далі дастойны адказ сваім настаўнікам.

         Гучалі цудоўныя, мілагучныя  песні на беларускай мове, вырзна чыталіся вершы,а песня "Не прадаецца хата бацькоў" не пакінула абыякавым  ніводнага прысутнага ў зале.

         На свяце прысутнічала Зоя Пятроўна  Мельнікава,  прафесар, доктар філалігічных навук УА "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна",якая выказала словы ўдзячнасці  прысутным за арганізацыю мерапрыемства , за падтрымку роднага слова і сама не стрымалася : прачытала  на памяць свой любімы верш У.Караткевіча.

                         Свята паказала ўсім прысутным– трэба ведаць і любіць «зямлі бацькоўскай слова».

Такія мерапрыемствы заўсёды выклікаюць у навучэнцаў нашай установы жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе.

Фотогалерея: