РУ БЕ EN

У дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія №6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К." у рамках інтэграванага Тыдня рускай і беларускай мовы і літаратуры быў праведзены шэраг адкрытых урокаў

05.12.2022

З 28 лістапада па 3 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія №6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К." у рамках інтэграванага Тыдня рускай і беларускай мовы і літаратуры быў праведзены шэраг адкрытых урокаў.

На адкрытыя ўрокі па рускай і беларускай мове запрасілі настаўнікі Засім Надзея Мікалаеўна, Залатарова Алена Аляксандраўна, Лукша Ганна Генадзьеўна, Сцепанюк Вікторыя Мікалаеўна. Адкрытыя ўрокі рускай і беларускай літаратуры правялі Дзядзюк Святлана Генадзьеўна, Куракіна Ала Мікалаеўна, Пакалюк Ірына Мікалаеўна. Усе жадаючыя змаглі наведаць адкрыты ўрок па мастацтве Стасюк Алы Андрэеўны. Усе настаўнікі рускай і беларускай мовы прадэманстравалі свой высокі прафесійны ўзровень.

На сумесным адкрытым паседжанні вучэбна-метадычных аб'яднанняў настаўнікаў рускай і беларускай мовы і літаратуры па тэме "Інфармацыйная культура і медыякампетэнтнасць настаўніка-славесніка" педагогі падзяліліся вопытам работы па тэме паседжання. Акрамя таго, настаўнікі правялі самааналіз і ўзаемааналіз праведзеных падчас Тыдня славеснасці адкрытых урокаў і пазакласных мерапрыемстваў. На паседжанні не толькі былі адзначаны поспехі ў выкладанні рускай і беларускай мовы і літаратуры, але і вызначаны праблемы і акрэслены шляхі іх вырашэння.

Фотогалерея: