РУ БЕ EN

Міжнародны дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №30 iм.Д.Б. Гвiшiанi г.Брэста”

22.02.2022

Настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры ДУА “ Сярэдняя школа №30 імя Д.Б.Гвішыані г.Брэста” правялi з вучнямi конкурсы, вiктарыны,  квэсты, музычныя замалеўкi i iншыя мерапрыемствы: " Пагуляем у роднае слова", " Залацiнкi мудрасцi народнай", "Таямнiцы роднай мовы"...

Школа жыла святам. Гучалi беларускiя народныя песнi на ўсiх перапынках. Дзяўчынкi ў нацыянальных касцюмах сустракалi ўсiх i праводзiлi гульню  Гавары  па- беларуску", частуючы ўсiх цукеркамi. Дзецям спадабалася. I гэта самае галоўнае. Дык гучы, наша мiлагучная, вобразная i такая цеплая мова!