РУ БЕ EN

Міжнародны дзень роднай мовы ў ДУА “Гімназіі №4 г.Брэста”

22.02.2022

У гімназіі № 4 Дню роднай мовы прысвяцілі шосты школьны дзень, які прайшоў пад дэвізам “Мова родная – мова модная”. Вучні 5-6 класаў выбіралі лепшых знаўцаў беларускай мовы, удзельнічалі ў квэсце “Ведай і шануй родную мову!” Для 7-8 класаў наладзілі інтэрактыўную гульню “Размаўляем па-беларуску”. А 9-11 класы паўдзельнічалі ў Сваёй гульні “Слова роднае, жывое, гаваркое”, а таксама прагледзелі і абмеркавалі тэлефільм “Першадрукар”. У сам святочны дзень старшакласнікі прэзентавалі музычна-паэтычнае “Прызнанне ў любові Беларусі”.