РУ БЕ EN

Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сустрэўся з супрацоўнікамі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна і метадыстамі ДУ “ Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста”

18.02.2022

16 лютага Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сустрэўся з супрацоўнікамі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна і  метадыстамі ДУ “ Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г. Брэста”. Як урач звярнуў увагу на артыкул 45, у якім гаворыцца на адказнасць кожнага чалавека за сваё здароўе. У сваім выступленні адзначыў, што Змяненні ў Канстытуцыі –неабходнасць часу, абавязак кожнага прыняць ўдзел у рэферэндуме.У краіне завяршыўся асноўны этап дзяржаўнага будаўніцтва. Наша краіна  стала незалежнай , суверэнай дзяржавай, цяпер трэба забяспечыць рух наперад,наладзіць дынамічнае развіццё краіны. Карэкціроўкі асноўнага Закона закліканы прывесці  ўсё ў адпаведнасці з рэаліямі сённяшняга свету, які змяніўся.Вельмі важна зваротная сувязь абмеркавання Канстытуцыі. Такія сустрэчы дапамагаюць прыняць ідэі людзей, калектываў, пачуць слушныя меркаванні.У выніку атрымалася змястоўная размова аб праблемах і шляхах іх вырашэння.  Аляксандр Сяргеевіч стаў ініцыятарам і арганізатарам конкурсу сярод вучняў , прысвечанага Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “ Ведай сваю Канстытуцыю”. Больш за 30 вучняў прынялі ўдзел  ад устаноў адукацыі . Вызначаны пераможцы, для якіх будзе арганізавана паездка ў савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

поделиться в: