РУ БЕ EN

Дабрачынная акцыя “ Нашы дзеці”

22.12.2021

Дабрачынная акцыя “ Нашы дзеці” мае сваю гісторыю. У 1995 годзе загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў зацверджаны Нацыянальны план дзеяння па ўмацаванні становішча дзяцей і аховы іх правоў на 1995-2020 гады. План завяршыўся, а добрыя справы прадаўжаюцца. Акцыя прыжылася  ў кожным кутку нашай краіны для таго, каб ніводнае дзіця не засталося без увагі, каб споўніліся ўсе запаветныя мары, каб кожны адчуў падтрымку і клопат дзяржавы.

Маскоўскі раён прадаўжае марафон дабрыні. Спачатку - Дзіцячы квартал на Васняцова, потым –раённая адміністрацыя. 20 снежня тут прымалі гасцей са школ, гімназій, ліцэя. На свята былі запрошаны 27 навучэнцаў. У святочнай атмасферы атрымалі віншаванні, падзякі і падарункі выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, юныя вынаходнікі. Глава адміністрацыі Маскоўскага раёна Філановіч Андрэй Андрэевіч павіншаваў ўдзельнікаў мерапрыемства і разам са старшынёй савета Маскоўскай раённай г. Брэста арганізацыі “ Белая Русь” Уладзімірам Веніамінавічам Баравенка ўручылі падарункі.

Дэпутат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марына Віктараўна Васько адзначыла , што галоўная мэта акцыі - заклікаць на арбіту дабрыні ўсіх неабыякавых людзей і цяпло сваіх сэрцаў перадаць дзецям.

Источник: Брестский вестник

поделиться в: