Рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”
04.11.2024Вучань 10 “В” класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Жукава Г.К.” Парэцкі Уладзіслаў атрымаў дыплом ІІІ ступені на рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых работ “Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…”, прысвечаным 95-годдзю Інстытута філалогіі і мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
Кіраўнік - настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 6 г. Брэста Сцепанюк Вікторыя Мікалаеўна.