РУ БЕ EN

Узнагароджванне пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2022/2023 год”.

13.04.2023

12 красавіка на базе УА “ Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці райшло свята-ўзнагароджванне пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2022/2023 год”.

         У Маскоўскім раёне  г.Брэста працуе  каля чатырох тысяч педагогаў. Кожны мае свой почырк, свае перамогі, цікавыя метадычныя знаходкі. Гісторыя конкурсу “Настаўнік года” мае сваю старонку і  пішацца яна праз тры гады  рознымі імёнамі. Конкурс – гэта пляцоўка для дэманстрацыі ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі, агульнай культуры і кар’ернага росту. Усе пераможцы перакананы, што ўдзел  у конкурсе прафесійнага майстэрства – гэта вялікі крок наперад для любога педагога, гэта аб’ектыўная ацэнка сваёй  прафесійнай дзейнасці.

      Лаўрэатамі конкурсу  ад Маскоўскага раёна выйшлі :Шымко Людміла Мікалаеўна , намеснік дырэктара, настаўнік англійскай мовы ДУА “ Гімназія №2г.Брэста”, Скабук Данііл Анатольевіч, настаўнік гісторыі і мастацтва ДУА  “ Сярэдняя школа №25 г.Брэста”, Гарагляд Дзіна Аляксандраўна, выхавальнік ДУДА “ Дзіцячы сад №63 г.Брэста”.

         Віншуем пераможцаў.

Больше интересного - у нас в Telegram https://t.me/brest_moskovskij/19723 

Фотогалерея:

поделиться в: