РУ БЕ EN

"Пясняр зямлі беларускай"

28.11.2022

"Пясняр зямлі беларускай" - так гавораць, калі згадваюць класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. 

Сёлета наша краіна шырока адзначала 140-годдзе з дня нараджэння паэта. ДУА "Сярэдняя школа №31 г.Брэста" таксама далучылася да мерапрыемстваў з нагоды юбілею мастака слова. На працягу месяца вучні і настаўнікі ўдзельнічалі ў акцыі "Чытаем Коласа разам", праводзіліся класныя гадзіны, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта: "Па сцежках Якуба Коласа", "Улюбёны пясняр роднай зямлі". Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны па творах мастака слова, з захапленнем прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі Якуба Коласа "Дзед і мядзведзь", дзесяцікласнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з творчасцю класіка падчас літаратурнай гасцёўні "І да сонца коласам узняцца". 

Імкліва бягуць гады... Але колькі б часу ні прайшло, мы будзем чытаць і любавацца любымі і мілымі кожнаму беларусу радкамі: "Мой родны кут, як ты мне мілы..."

Фотогалерея:

поделиться в: