Тыдні роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
12.10.2022З 19 па 23 верасня ва ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна г.Брэста прайшоў тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Асноўная мэта тыдня – развіццё пазнавальнай цікавасці вучняў, фарміраванне новых уменняў і навыкаў, культуры маўленчага этыкету, павышэнне якасці пазакласнай работы, выхаванне грамадзянскіх пазіцый і патрыятычных пачуццяў вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.
Мерапрыемствы тыдня былі спланаваны педагогамі па паралелях , класах і садзейнічалі фарміраванню ў дзяцей актыўнай грамадзянскай пазіцыі, развіццю пазнавальнай актыўнасці, актывізацыі сумеснай дзейнасці.
У час адкрыцця тыдня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры шмат увагі ўдзялілі году гістарычнай памяці.Былі праведзены: інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы” ,Гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”,выразнае чытанне вершаў на роднай мове ,віртуальны часопіс “Спачатку было слова”,выставы вучэбнай літаратуры “ Сэрцам роднага слова краніся,”квэст-гульня”Фальклор,фальклор-душа народа”,экскурсіі па школьных этнаграфічных музеях,гастранамічны фэст “ Беларуская кухня”,паказ адзення ў традыцыйным стылі “ Будзь у трэндзе”,прэзентацыя віншавальных паштовак “ Пажаданні роднай мове”,стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў”Маё любімае слова па-беларуску”,чэлендж “ Мова маёй краіны” ( СШ №37,19,гімназія №4),напісанне творчых работ” За што я люблю родную зямлю?”, флаер-фэст” Мой родны кут,як ты мне мілы…”,музычны калейдаскоп” Мова родная-мова модная”, сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі,круглыя сталы “ Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай адуацыі”,творчая акцыя “Чытаем разам Максіма Танка”, вершаваны флэшмоб”Нашай роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы мовы” і іншыя.
Усе мерапрыемствы былі цікавымі і вучням, і настаўнікам. Яны далі магчымасць вучням праявіць сваю эрудыцыю, знаходлівасць, адчуць гонар за свой народ, за сваю зямлю, за тое, што мы – беларусы!
Настаўнікі імкнуліся стварыць пад час правядзення мерапрыемстваў атмасферу свята: свята народнай творчасці, свята роднай мовы, гісторыі, літаратуры.
Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках тыдня настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, сталі добрымі ўрокамі выхавання духоўнасці, пачуцця адданасці роднаму краю і яго культурнай спадчыне.
У час тыдня 16 верасня вучні VIII-XI ўстаноў адукацыі пісалі рэспубліканскі дыктант,прымеркаваны да Дня народнага адзінства.Дыктант пісаўся з мэтай прыцягнення ўваг грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхавання ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, усведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці. важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.
Інфармацыя своечасова размяшчалася на ТЭЛЕГРАМ канале упраўлення па адукацыі Маскоўскага раёна г.Брэста.