РУ БЕ EN

Абласная педагагічная канферэнцыя “ Адукацыя Брэсцкай вобласці–стратэгія будучага:развіццё, даступнасць, якасць”

30.08.2022

29 жніўня на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшла абласная педагагічная  канферэнцыя “Адукацыя Брэсцкай вобласці–стратэгія будучага:развіццё,даступнасць,якасць”. Настаўнікі, кіраўнікі, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, Міністэрства адукацыі, галіновага прафсаюза сустрэліся, каб падвесці вынікі мінулага і абмеркаваць планы на новы навучальны год.Ключавымі тэмамі сталі выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці падрастаючага пакалення, захаванне бяспечных і камфортных умоў ва ўстановах адукацыі рэгіёна. На гэтым акцэнтавалі ўвагу губернатар Юрый Шулейка і начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская. Акрамя таго, гаварылася пра новаўвядзенні, якія чакаюць педагогаў і вучняў у новым навучальным годзе. Першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава нагадала, што з 1 верасня ўступае ў сілу Кодэкс аб адукацыі. Традыцыйна лепшыя педагогі атрымалі заслужаныя ўзнагароды Міністэрства адукацыі, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, галіновага прафсаюза.

Ад Маскоўскага раёна на абласной канферэнцыі былі ўзнагароджаны: Зялінская Святлана Людвігаўна,настаўнік –метадыст ДУА “ Ліцэй №1імя А.С.Пушкіна г. Брэста”–нагрудны знак Міністэрства адукацыі “Выдатнік адукацыі”.

Палхоўская Вольга Мікалаеўна ,загадчык ДУА”Яслі- сад №72 г.Брэста” –Падзяка Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дрык Ніна Сцяпанаўна, намеснік загадчыка ДУ “ Вучэбна-метадычны кабінет Маскоўскага раёна г.Брэста– Падзяка Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

 

Фотогалерея:

поделиться в: