РУ БЕ EN

Рэдакцыя часопіса «Народная асвета» правяла майстар-клас «Інфармацыйная культура педагога: падрыхтоўка матэрыялаў да публікацыі ў навукова-метадычным часопісе»

04.04.2022

31 сакавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа №11 г.Брэста” з мэтай арганізацыі якаснага супрацоўніцтва з установамі агульнай сярэдняй адукацыі, папулярызацыі і распаўсюджвання эфектыўнага педагагічнага вопыту настаўнікаў рэдакцыя часопіса «Народная асвета» правяла майстар-клас «Інфармацыйная культура педагога: падрыхтоўка матэрыялаў да публікацыі ў навукова-метадычным часопісе».

У праграму майстар-класа ўключана прэзентацыя часопіса (інфармацыйна-метадычныя рэсурсы розных рубрык, спецыфіка падбору і рэдагавання матэрыялаў па абагульненні вопыту работы настаўнікаў і ўстаноў адукацыі ў цэлым, інавацыйных пляцовак, рэсурсных цэнтраў), а таксама практычныя заняткі з педагогамі па падрыхтоўцы тэкстаў артыкулаў для публікацыі ў педагагічных СМІ. Сустрэчы з зацікаўленай аўдыторыяй правяла галоўны рэдактар часопіса «Народная асвета» Мазурына Святлана  Уладзіміраўна.

Майстар-клас  для намеснікаў дырэктара школ, гімназій, ліцэяў, метадыстаў ВМК, настаўнікаў, якія працуюць над абагульненнем свайго педагагічнага вопыту прайшоў плённа  і цікава.

поделиться в: