Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста”
23.02.202221 лютага ў чарговы раз ДУА “Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста” адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні ў 3-10 класах прайшоў кінаўрок “Тры сонцы”. Падчас прагляду вучні адзначылі, што сімвалы, якія адлюстраваны ў фільме, вельмі падобныя да элементаў беларускага арнаменту. Таму вучні 3 “Б” класа арганізавалі выставу малюнкаў “Беларускі ручнік”. Вучні 5-9 класаў творча падышлі да сацыяльнай практыкі: яны засвоілі сэрвіс “Word Art” і стварылі воблакі слоў. Некаторыя дзеткі стварылі воблакі самі пры дапамозе звычайных алоўкаў і фламастараў. Усе работы былі прысвечаны Дню роднай мовы і былі прадстаўлены на выставе “Воблакі плывуць над Беларуссю”.
А самыя творчыя вучні 6-х і 7-х класаў праявілі свой талент у пераагучванні мультфільмаў. “Фіксікі” і “Смяшарыкі” загучалі па-беларуску падчас правядзення лінгвістычнай гульні “Знаўцы мовы”, арганізаванай педагогамі Шапялевіч А.У. і Шастак І.Р. У бліжэйшы час журы з настаўнікаў беларускай мовы і актывістаў школы прагледзіць усе работы і вызначыць пераможцаў.