РУ БЕ EN

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №6 г.Брэста"

23.02.2022

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №6 пачаўся з выступлення агітацыйнай групы перад вучнямі пачатковых класаў “З гісторыі роднай мовы”. Цікавая інфармацыя, гульні, загадкі не пакінулі абыякавымі  вучняў 1-2 класаў. Вучняў старэйшых класаў чакала інтэлектуальная гульня “Я люблю Беларусь”, пад час якой яны маглі паказаць свае веды па гісторыі, мове і літаратуры. У фае вучні падрыхтавалі выставы “Традыцыі беларускага народа”, “Смак роднай мовы”, “Ці ведаеце вы…”. Напарэдадні адбылася творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай Нарэйка Настассяй. Размова атрымалася цікавая, цёплая, шчырая і змястоўная.