РУ БЕ EN

У Маскоўскім раёне падвялі вынікі раённага этапу абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства” Малады настаўнік Брэстчыны”

17.12.2021

У Маскоўскім раёне падвялі вынікі раённага этапу абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства” Малады  настаўнік Брэстчыны”. Пераможцам спаборніцтва стаў настаўнік кітайскай мовы з сярэдняй школы  №7 г. Брэста Ятчэня Дзмітрый  Васільевіч.

Конкурс праводзіцца  раз у тры гады з мэтай выяўлення творчых маладых педагогаў, іх прафесійнага майстэрства, самарэалізацыі і замацавання  ва ўстановах адукацыі , прапаганды  лепшага  педагагічнага вопыту.

Дзмітрый Ятчэня лічыць , што ў настаўніцкай  працы галоўнае–любіць дзяцей і быць з імі сумленным. Толькі тады  магчыма  іх чаму-небудзь навучыць, не менш важным  для прафесійнага поспеху працавітасць  і творчасць .

Мы віншуем пераможцу і жадаем поспехаў у абласным  конкурсе,які адбудзецца ў лютым.

поделиться в: